Сава белая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сава белая
Remove ads

Белая сава́, або палярная сава (Bubo scandiacus ці Nyctea scandiaca) — птушка роду Пугачы (Bubo) сямейства Савіныя (Strigidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 56—65 см, размах крылаў 140—166 см, маса 1,4—2,5 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне белае з мноствам каштанаватых плямак альбо папярочных палосак. Самцы больш светлыя, чым самкі, зрэдку зусім белыя. Дзюба і кіпцюры чорныя. Радужына ярка-жоўтая.

Пашырэнне

Thumb
Сава белая на паштовай марцы Беларусі

Пашырана кругапалярна, хракатэрна для Арктыкі і Субарктыкі: у тундрах Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і на астравах Паўночнага Ледавітага акіяна.

Вандроўная птушка. У гнездавы перыяд селіцца ў арктычнай тундры (асабліва на схілах узгоркаў непадалёк ад вадаёмаў, а таксама паблізу ўзбярэжжаў); у Нарвегіі даходзіць да 1500 м над узроўнем мора. Пасля гнездавання адлятае ў стэпы, палі, балоты (з групамі дрэў), рачныя даліны, парослыя кустамі, марскія ўзбярэжжы (асабліва пакрытыя невысокім лесам), населеныя пункты. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі залётны ўзімку від.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Корміцца мышападобнымі грызунамі, птушкамі, зайцамі. Лятае і палюе ўдзень, часта лунае.

Гняздо робіць на сухім схіле ўзгорка, земляным або скалістым пагорку, у ямцы без высцілкі або з вельмі невялікай колькасцю раслінных рэшткаў.

Яйкі (4—10, часам 2—15) акруглыя або авальныя, белыя.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads