Мядзведзь белы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мядзведзь белы (Ursus maritimus) — драпежнае млекакормячае сямейства мядзвежых.
Remove ads
Назва
Часам гэты від вылучаюць у асобны род Thalarctos. Лацінская назва Ursus maritimus перакладаецца як «мядзведзь марскі».
Апісанне
Даўжыня цела 1,6—2,5 м, зрэдку да З м, вышыня ў карку да 1,5 м, маса да 1000 кг. Поўсць белая, густая. Ніжняя паверхня ступняў укрытая валасамі. Адаптаваны да нізкіх тэмператур (падскурны тлушч можа дасягаць да 40% масы жывёлы).
Пашырэнне
Тыповы прадстаўнік арктычнай фаўны: жыве на плывучых ільдах, узбярэжжы і астравах Паўночнага Ледавітага акіяна. У познім плейстацэне трапляўся на поўдні да Вялікабрытаніі, Даніі і Ньюфаўндленда.
Асаблівасці біялогіі
Гон звычайна ў сакавіку—красавіку. Цяжарныя самкі залягаюць на зіму ў снежныя бярлогі. Нараджаюць 1—3 дзіцянят раз у 2 гады (з самкай застаюцца каля 1,5 года). Добра плавае і нырае. Корміцца цюленямі, рыбай.
Ахова
З 1976 знаходзіцца пад міжнароднай аховай, засенены ў Чырвоную кнігу МСАП. У свеце 10—20 тыс. асобін.
Літаратура
- Белы мядзведзь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads