Палёўка-эканомка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палёўка-эканомка
Remove ads

Палёўка-эканомка (Microtus oeconomus) — від грызуноў сямейства хамяковых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 9—12 см, хваста 3—5 см. Поўсць на спіне бурая, з рыжаватым адценнем, на брушку брудна белая.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Жывёе ў тундры, лясной зоне і лесастэпе. Дасягае поўначы Украіны, Паўднёвага Урала, Паўночнага Казахстана. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў алешпіках, па балотах, у поймах рэк і іншых увільготненых і паніжаных мясцінах, зімой каля жылля чалавека.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца зялёнымі часткамі травяністых раслін, іх насеннем, каранямі, карой і парасткамі маладых дрэў.

Жыве ў норах. За лета 2—4 прыплоды па 6—7 (зрэдку да 12) дзіцянят у кожным.

Пераносіць узбуджальнікаў тулярэміі і лептаспірозу.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads