Паліна Віярдо-Гарсія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліна Віярдо-Гарсія (18 ліпеня 1821, Парыж — 17/18 мая 1910, Парыж) — спявачка (мецца-сапрана), вакальны педагог і кампазітар. Дачка і вучаніца іспанскага спевака і педагога М. Гарсія (старэйшага).
Remove ads
Біяграфія
Брала ўрокі фартэпіяна ў Ф. Ліста, тэорыі кампазіцыі — у А. Рэйх. У 1837 ўпершыню выступіла на опернай сцэне ў Бруселі. З 1839 салістка Італьянскай оперы ў Парыжы. Выступала ў розных тэатрах Еўропы, у тым ліку ў Пецярбургу. Творчасць Віярдо адрознівалася высокай музычнай культурай і драматычнай экспрэсіяй; яна валодала голасам шырокага дыяпазону, выступала ў разнастайным рэпертуары. Партыі: Фідэс («Прарок» Меербера), Сафо (аднайменны твор Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» Глюка), Папялушка, Разіна, Дэздэмона («Папялушка», «Севільскі цырульнік», «Атэла» Расіні), Норма (аднайменны твор Беліні), Лючыя, Леанора («Лючыя дзі Ламермур», «Фаварытка» Даніцэці), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта) і інш. У 1863 годзе пакінула сцэну, займалася педагагічнай дзейнасцю. Аўтар шматлікіх рамансаў, некалькіх камічных опер, у тым ліку «Занадта шмат жанчын» (1867), «Бірук» (1868), «Апошні вядзьмак» (1869). Лібрэта для гэтых опер напісаў І. С. Тургенеў.
Remove ads
Зноскі
- Н. С. Виардо, Мишель-Полина // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 613.
- Pauline Viardot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Pauline Viardot-Garcia // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- Гарсиа // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920.
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 18 ліпеня 2021.
- В. Чуйко Виардо, Луи // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 612–613.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads