Панорпа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Панорпа
Remove ads

Панорпа, ці Скарпіённіца звычайная[1] (Panorpa communis) — від насякомых з атраду скарпіёнавых мух.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Біялагічнае апісанне

Панорпа бура-чорнага колеру з жоўтымі нагамі і часткай грудзей, з чырванаватым хабатком і канцом брушка самца. На крылах чорныя плямы. Даўжыня цела 13-15 мм, размах крылаў да 30 мм.

Водзіцца амаль ва ўсёй Еўропе і Расіі, звычайна на кустах і дрэвах. Самка кладзе яйкі ў зямлю, праз 8 дзён выходзяць лічынкі, якія ў месяц дасягаюць поўнага росту і затым закопваюцца глыбей, робячы паражніну для акуклення, тут яны ляжаць ад 10 дзён да 2 тыдняў, затым акукляюцца і праз 2 тыдні ператвараюцца ў дарослае насякомае. На працягу лета могуць развіцца два пакалення, з якіх апошняе зімуе ў стадыі лічынкі або кукалкі.

Remove ads

Зноскі

  1. Панорпа, ці Скарпіённіца звычайная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.441. Мн., 2002, С.94

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads