Парагвай (рака)
рака ў Бразіліі і Парагваі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парагва́й — рака ў Бразіліі і Парагваі, правы прыток ракі Парана, на асобных участках служыць мяжой паміж Парагваем, Бразіліяй і Аргенцінай. Даўжыня 2500 км, плошча басейна 1,2 млн.км². Вытокі ў паўночна-заходняй частцы Бразільскага пласкагор’я, цячэ па глыбокай забалочанай упадзіне Пантанал і нізіннай частцы прыроднай вобласці Гран-Чака. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 тыс. м³/сек. Галоўныя прытокі: Пілкамаё, Рыа-Бермеха (справа). Рэчышча пераважна звілістае, шмат пясчаных меляў і астравоў. Разводдзе ў маі-чэрвені. Парагвай — галоўная транспартная магістраль Парагвая. Суднаходная ад г. Карумба (Бразілія). На Парагваі гарады Кансепсьён, Асунсьён (Парагвай).
Remove ads
Літаратура
- Парагвай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
