Парламенцкія выбары ў Германіі (2013)
парламенцкія выбары ў Германіі былі праведзены 22 верасня 2013 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парламенцкія выбары ў Германіі былі праведзены 22 верасня 2013 года. На іх былі абраныя 630 членаў 18-га бундэстагу, федэральнага парламента Германіі.
Remove ads
Кантэкст выбараў
На апошніх федэральных выбарах 2009 года перамагла кааліцыя, у якую ўвайшлі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), яе Баварскі філіял Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП). Ангела Меркель заняла пасаду канцлера, а Гіда Вестэрвеле стаў намеснікам канцлера. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) пацярпела цяжкае паражэнне, яе лідар Франк-Вальтэр Штайнмаер прызнаў паразу і абвясціў аб сваім намеры стаць лідарам апазіцыі ў бундэстагу. У выбарах удзельнічае новая партыя «Альтэрнатыва для Германіі».
Remove ads
Вынік
Паводле папярэдніх дадзеных, найбольшую колькасць галасоў набраў блок ХДС/ХСС на чале з Ангелай Меркель — 41,5 % (што стала лепшым вынікам блока за апошнія 20 гадоў). СДПГм25,7%, Левая партыя—8,6% і Партыя зялёных—8,4 %. Аднак пасля падліку колькасці месцаў у Бундэстагу, аказалася што ХДС / ХСС мае 311 месцаў з 631, гэта значыць блоку не хапіла 5 месцаў для атрымання большасці ў 316 месцаў. Былы партнёр ХДС / ХСС па кааліцыі Свабодная дэмакратычная партыя не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсці ў парламент. Толькі пасля таго як 76 % членаў СДПГ ва ўсіх землях Германіі ўхвалілі кааліцыю з ХДС/ХСС на ўнутрыпартыйным рэферэндуме, удалося сфармаваць «вялікую» кааліцыю з ХДС / ХСС і СДПГ.
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads