Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі»партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Бягомльскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Смалявіцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 брыгада (1042 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады П. Р. Лапаціну, разведчыцы Н. В. Траян было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хуткія факты Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі», Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў «Дзядзькі Колі» (арганізаваны ў маі 1942 года, пазней — атрад імя Дзяржынскага), «Камунар» (арганізаваны ў маі 1942), імя Сталіна і імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў ліпені 1942, у чэрвені 1943 расфарміраваны), групы Г. Р. Каўзановіча («Дзеда Гаўрылы»).

На дату злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у яе склад уваходзілі:

  • атрад імя Дзяржынскага;
  • атрад «Камунар»;
  • атрад імя Сталіна;
  • атрад імя Чапева;
  • атрад «Бура»;
  • атрад «За Савецкую Радзіму»;
  • атрад імя Гастэлы.
Remove ads

Камандаванне

Камандзір

Камісары

  • А. Ц. Язубчык;
  • М. М. Чуліцкі.

Начальнікі штаба

  • В. П. Бальшакоў;
  • А. Л. Валошын.

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на ўчастку чыгункі МінскБарысаў, Мінск — Маладзечна і шашы Мінск — Барысаў. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,9 тыс. рэек, 5 чыгуначных мастоў. У снежні 1942 і жніўні 1943 гадоў нападалі на гарнізон у вёсцы Зембін, у маі — чэрвені 1943 вялі баі з фашыстамі, якія праводзілі карную аперацыю «Котбус», у красавіку — маі 1944 года — з нямецкім палком, які падтрымлівалі самалёты, танкі і артылерыя. Вялі баі ў чэрвені 1944 у раёне возера Палік. У час наступлення Чырвонай Арміі забяспечылі пераправу 35-й гвардзейскай танкавай брыгадзе цераз рэку Цна.

Памяць

У 1964 годзе ў пасёлку Ганцавічы Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads