Партызанская брыгада імя М. І. Калініна (Ф. Н. Гаўрыленка)
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная 12 мая 1944 года на базе 1-га (арганізаваны ў жніўні 1943 года ў 2-й Ушацкай партызанскай брыгадзе імя П. К. Панамарэнкі) і 2-га (арганізаваны ў партызанскай брыгадзе імя В. І Чапаева) Віцебскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Мёрскага раёна. 2 ліпеня 1944 года брыгада (186 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
- М. А. Клімянок.
Начальнік штаба
- М. М. Чупрак.
Партызаны ў кастрычніку 1943 года спалілі ўсе масты на бальшаку Германавічы — Дзісна. У лістападзе правялі засадны бой супраць нямецкага гарнізона ў Дзісне, які накіроўваўся супраць партызан. У лютым 1944 года напалі на гарнізон у вёсцы Лужкі, у маі 1944 года вялі баі супраць карнай экспедыцыі. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Навадруцк — Варапаева.
Remove ads
Памяць
У 1975 годзе ў горадзе Мёры ў гонар брыгады пастаўлена стэла.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads