Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Дз. В. Цябут)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылавапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе асобных атрадаў «Мсцівец», які прыбыў з савецкага тылу ў ліпені 1942 года, і «Смерць фашызму», арганізаванага ў верасні 1942 года. Да студзеня 1943 года называлася «Мсцівец». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ветрынскага, Ушацкага і Пліскага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (746 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • атрад «Мсцівец»;
  • атрад «За Радзіму»;
  • атрад «Смерць фашызму»;
  • атрад «КІМ»;
  • атрад «Бальшавік»;
  • атрад імя Гастэлы.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • У. А. Лемза

Начальнікі штаба

  • Я. С. Шапавал;
  • А. А. Кухта.

Гісторыя

Партызаны наносілі ўдары на чыгунцы ПолацкМаладзечна, на шашэйных і грунтавых дарогах. Вялі баі за ўтрыманне раёна дыслакацыі, у тым ліку за вёскі Гуры (жнівень 1943), Мураўі (люты 1944) і Гомель (красавік 1944) Ветрынскага раёна. У студзені 1943 года падарвалі чыгуначны мост каля вёскі Антонавічы паміж станцыямі АрэхаўнаВетрына. Разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Крынкі Полацкага раёна (верасень 1943) і Вераб’і (красавік 1944), напалі на гарнізоны ў вёсках Багушэва і Антонавічы Ветрынскага раёна. У пачатку жніўня 1943 года на чыгуначным участку Ветрына — Празарокі падарвалі больш за 800 рэек. У час Лепельскай аперацыі прыкрывалі ўдарную групоўку партызанскіх брыгад з боку ПолацкаВетрына. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі, у тым ліку за вёскі Угрынкі, Забораўна Ушацкага раёна. У ноч на 5 мая 1944 года прарвалі блакаду на рубяжы МатырынаБеразінец Ушацкага раёна. У чэрвені 1944 года ў баі ў вёсцы Шоша Пліскага раёна знішчылі 6 машын аўтамашын праціўніка. Разам з Чырвонай Арміяй ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Лужкі Пліскага раёна.

Памяць

Брыгада была ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1963 годзе каля вёскі Пуканаўка Полацкага раёна ў гонар брыгады быў устаноўлены мемарыяльны знак, у 1976 годзе ў вёсцы Угрынкі Ушацкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1965 годзе ў вёсцы Гомель Полацкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1977 годзе каля вёскі быў узведзены мемарыяльны комплекс.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads