Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (П. К. Макараў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылавапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (522 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе:

  • атрада імя Варашылава[1];
  • імя Калініна[2];
  • атрада імя Дзяржынскага[3].

Таксама ў склад брыгады ўваходзіў:

  • атрад імя Панамарэнкі.

Камандаванне

Камандзір

  • П. К. Макараў.

Камісары

  • В. Я. Сашнёў (загінуў);
  • М. М. Белякоў.

Начальнік штабы

  • С. П. Дабравольскі.

Гісторыя

У снежні 1943 — лютым 1944 гадоў партызаны падарвалі 31 эшалон, 8 мастоў, знішчылі 16 аўтамашын, маёнтак, зрабілі налёты на ваенныя аб'екты і гарнізоны ў райцэнтры Дзятлава і вёсцы Зачэпічы. У час карнай аперацыі супраць партызан Шчучынскай зоны (7—15.6.1944) вялі абарончыя баі, у ноч на 11 чэрвеня прарвалі блакаду і выйшлі ў Гарадзішчанскі раён. Атрад імя Варашылава ўдзельнічаў у прарыве блакады ў складзе Ленінскай партызанскай брыгады ў снежні 1942 года. У жніўні 1943 года на чыгуначных участках ЛідаБаранавічы, Ліда — Масты, падарваў больш за 600 рэек. У ліпені 1944 года брыгада сумесна з артдывізіёнам Чырвонай Арміі каля райцэнтра Казлоўшчына перарэзала нямецкім войскам шлях да адступлення, захапіла пераправу на рацэ Шчара.

Зноскі

  1. арганізаваны ў Лідскім раёне ў сакавіку 1942 года, ў снежні аб'яднаны з 21-м атрадам і ўключаны ў склад Ленінскай партызанскай брыгады, з чэрвеня 1943 года ў склад партызанскай брыгады імя С. М. Кірава
  2. арганізаваны ў жніўні 1943 года
  3. арганізаваны ў красавіку 1942 года

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads