300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Уздзенскага, Дзяржынскага, Чырвонаслабодскага, Нясвіжскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1204 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
Брыгада была арганізавана на базе атрадаў імя Катоўскага (арганізаваны ў сакавіку 1942 года на базе групы В. Р. Яроменкі, якая дзейнічала з верасня 1941 года), «Баявы» (пазней партызанскі атрад «Баявы» імя Дунаева), імя Пархоменкі, вылучаных партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. У жніўні 1943 атрады «Баявы» і імя Аляксандра Неўскага перададзены ў Беластоцкае партызанскае злучэнне; на базе атрадаў «25 гадоў Кастрычніка» і імя Фурманава створана 200-я партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага. У верасні 1943 года быў вылучаны атрад імя Пархоменкі, у маі 1944 на яго базе была створана 32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна.
На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Катоўскага;
- атрад «Патрыёт Радзімы»;
- атрад імя Кутузава;
- атрад імя Багдана Хмяльніцкага.
Remove ads
Камандаванне
Камандзір
- В. Р. Яроменка
Камісары
- І. С. Савелаў;
- М. С. Сцяпанаў.
Начальнікі штаба
- Я. П. Грыцаневіч;
- М. Ю. Баранаў;
- І. І. Радчанка.
Гісторыя
Партызаны ў жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў «рэйкавай вайне» (перагон Коласава — Негарэлае); 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку Баранавічы — Цімкавічы падарвалі больш за 400 рэек. У лютым 1943 вялі баі з карнікамі, прарвалі блакаду і выйшлі ў паўночна-ўсходнія раёны Пінскай вобласці, потым у Капыльскі раён, дзе 12 красавіка 1943 года правялі баі каля вёсак Заракаўцы і Савічы і выйшлі ў Уздзенскі раён. 14 снежня 1943 года разам з брыгадамі 27-й імя Чапаева і 200-й імя Ракасоўскага на шашы Мінск — Слуцк каля вёскі Валяр’яны знішчылі нямецкую аўтакалону: разбілі 20 грузавых, 1 легкавую аўтамашыны, падбілі бранявік, 3 гарматы. У баі немцы страцілі каля 170 салдат. 28 чэрвеня 1944 года занялі гарадскі пасёлак Узда і ўтрымлівалі яго да падыходу Чырвонай Арміі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads