Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада Ф. С. Шляхтунова (пазней імя Свярдлова, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года ў савецкім тыле). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Докшыцкага, Куранецкага, Мядзельскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (568 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- атрад імя Свярдова;
- атрад імя Джыоева (камандзір атрада Л. З. Джыоеў загінуў у баі 3 чэрвеня 1944 года);
- атрад імя Фурманава;
- атрад імя Дзяржынскага;
- атрад імя Жукава;
- атрад «Старынкі»;
- атрад «Іжа».
Камандаванне
Камандзіры
- Ф. С. Шляхтуноў;
- І. А. Іваноў.
Камісары
- Д. Я. Кадоўба;
- П. А Паўленка;
- В. Ф. Папок.
Начальнікі штаба
- С. А. Вашчыла;
- Б. В. Дудкоўскі.
Гісторыя
Брыгада разам з іншымі партызанскімі брыгадамі ў 1943 годзе вяла баі з карнікамі ў Докшыцкім, Ушацкім, Мядзельскім раёнах. Разграміла нямецкія гарнізоны ў вёсках Іжа (студзень і лістапад 1943), Любань (студзень 1943), Кабыльнік (люты 1943). У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў удзельнічала ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначных участках Крулеўшчына — Параф’янава, Крывічы — Куранец, знішчыла каля 3 тыс. рэек. Дыверсійная група А. У. Букаева ў ліпені 1943 года пусціла пад адхон 4 эшалоны. У ноч на 3 чэрвеня 1944 года на дарозе Куранец — Балашы партызаны правялі засадны бой. За 5 дзён да падыходу Чырвонай Арміі выбілі немцаў з вёскі Любань, райцэнтра Куранец і чыгуначнай станцыі Княгінін і ўтрымлівалі іх да падыходу савецкіх войск.
Памяць
У 1970 годзе каля вёскі Ляскі Вілейскага раёна ў гонар брыгады створаны мемарыяльны комплекс.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads