Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса (А. П. Байкоў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе партызанскага атрада імя М. А. Шчорса (створаны на аснове ініцыятыўнай групы А. П. Байкова, накіраванай ў жніўні 1942 года ў нямецкі тыл). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уваравіцкага, Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Рэчыцкага раёнаў. 23 лістапада 1943 года брыгада (905 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- партызанскі атрад імя М. А. Шчорса;
- партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь»;
- партызанскі атрад імя М. Ф. Гастэлы.
Камандаванне
Камандзір
- Андрэй Пракопавіч Байкоў
Камісар
- Вячаслаў Васілевіч Юдзін
Начальнік штаба
- Раман Антонавіч Кавалёў
Гісторыя
У маі — жніўні 1943 года партызаны правялі больш за 20 дыверсій на чыгуначных участках Гомель — Калінкавічы, Гомель — Жлобін. У жніўні і верасні 1943 года падарвалі больш за 310 рэек, 5 мастоў. Вясной і летам 1943 года разграмілі 7 паліцэйскіх участкаў, 2 валасныя ўправы, больш за 20 складоў, 16 прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы немцаў.
Памяць
У 1968 годзе каля вёскі Смычок Буда-Кашалёўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
- Бригада им. Н. А. Щорса Архівавана 11 студзеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads