Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года на базе атрадаў «За Радзіму» (арганізаваны ў ліпені 1942 года), імя Варашылава (арганізаваны ў жніўні 1942), «Камсамолец» (арганізаваны ў верасні 1942). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Радашковіцкага, Ільянскага і Лагойскага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (844 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- атрад «За Радзіму»;
- атрад імя Варашылава;
- атрад «Камсамолец» (у маі 1943 года быў перададзены разведгрупе капітана М. М. Багатырова);
- атрад «За Савецкую Беларусь»;
- атрад «Чырвоны сцяг».
Камандаванне
Камандзіры
- М. М. Багатыроў;
- А.М. Захараў (загінуў);
- Э. Л. Смаленскі.
Камисары
- І. І. Міроненка;
- П. М. Шалкоўскі;
- М. В. Чарапанаў.
Начальнік штаба
- А. Д. Коўбій.
Гісторыя
Партызаны ўдзельнчалі ў «рэйкавай вайне», нападалі на нямецкія гарнізоны ў вёсках Раманаўка, Паперня, Хаценчыцы (Хаценчыцкі бой), Ілья, Раёўка, Вязынь. У студзені 1944 года падарвалі электрастанцыю ў Маладзечне, 7 разоў пераразалі падземны кабель, які звязваў нямецкі фронт з Берлінам. Вялі баі з карнікамі па прарыву блакады і выхаду з акружэння. У канцы чэрвеня 1944 года партызаны вызвалілі вёскі Ілья, Раёўка, Вязынь і ўтрымлівалі іх да падыходу Чырвонай Арміі.
Памяць
У 1965 годзе ў вёсцы Навасёлкі Вілейскага раёна і ў 1975 годзе ў вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads