Паслёнакветныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паслёнакветныя
Remove ads

Паслёнакве́тныя (Solanales) — парадак кветкавых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Расліны парадку паслёнакветныя — травы, хмызнякі ці дрэвы з чаргаваным простым ці часам складаным лісцем, без прылісткаў. Кветкі ў розных суквеццях (цымозныя ці вытворныя ад цымознага тыпу) або адзіночныя і пазушныя, двухполыя, актынаморфныя ці амаль актынаморфныя, радзей больш ці менш зігаморфныя. Чашачка зрослалістая, пяцілопасцевая, не ападае. Вяночак зрослапялёсткавы, ад колападобнага да трубчастага, звычайна пяцілопасцевы. Тычынак 5, яны чаргуюцца з лопасцямі вяночка і зрастаюцца з яго трубачкай. Гінецэй звычайна з 2, часам 5, рэдка 3 карпел. Завязь верхняя, 2(15)-гняздовая, з адным, некалькімі ці многімі семязавязямі ў кожным гняздзе. Плады рознага тыпу, часцей ягада ці каробачка.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads