Пастухоў камень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пастухоў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 г.) Беларусі.

Хуткія факты Пастухоў камень, Размяшчэнне ...

Размешчаны за 1 км на паўднёвы захад ад урочышча Варапаншчына (каля вёскі Галубоўшчына) Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун буйназярністага пегматытавага граніту з крышталямі ружовага палявога шпату і зернямі малочна-белага кварцу. Даўжыня валуна складае 3,8 м, шырыня 2,8 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 9,8 м, аб'ём бачнай часткі 11 м³, маса каля 29 т.

Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад са Скандынавіі. Формаю нагадвае вялікі прас. У старажытнасці меў культавае значэнне.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads