Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»[1].

Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

  • гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
  • курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
  • рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.
Remove ads

Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці

Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:

— 5 000 і больш
— ад 2 000 да 4 999
— 999 і менш

Чырвоным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх змяншаецца.

Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці

Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў

На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Магілёўскай вобласці Беларусі было 9 пасёлкаў гарадскога тыпу, сярод якіх 6 гарадскіх пасёлкаў і 3 рабочыя пасёлкі[2], у тым ліку:

Больш інфармацыі Насельніцтва, Паселішчаў ...

На 1 студзеня 2017 года заставалася 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 6 гарадскіх пасёлкаў і 2 рабочыя пасёлкі[3].

18 студзеня 2017 года перайшлі з катэгорыі гарадскіх пасёлкаў да гарадоў раённага падпарадкавання Бялынічы і Круглае[4].

Remove ads

Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці

Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[5][6].

Больш інфармацыі №, Герб ...
Remove ads

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads