Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»[1].

Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

  • гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
  • курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
  • рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб’ектах.
Remove ads

Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Беларусі

Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:

— 10 000 і больш
— ад 5 000 да 9 999
— ад 2 000 да 4 999
— ад 1 000 да 1 999
— 999 і менш

Зялёным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.

Remove ads

Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў

На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Беларусі былі 94 пасёлкі гарадскога тыпу, сярод якіх 83 гарадскія пасёлкі, 1 курортны пасёлак, 10 рабочых пасёлкаў[2], у тым ліку:

Больш інфармацыі Насельніцтва, Паселішчаў ...

14 лютага 2016 года гарадскі пасёлак Касцюкоўка ўвайшоў у межы Гомеля[3].

На 1 студзеня 2017 года ў Беларусі налічвалася 89 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 83 гарадскія пасёлкі, 1 курортны пасёлак, 5 рабочых пасёлкаў[4].

18 студзеня 2017 года перайшлі з катэгорыі гарадскіх пасёлкаў да гарадоў раённага падпарадкавання Бялынічы і Круглае[5].

Летам 2017 года гарадскі пасёлак Руба ўвайшоў у межы Віцебска.

Remove ads

Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу

Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[6][7].

Больш інфармацыі Герб, Назва кірыліцай ...
Remove ads

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads