Патрык Сібамана
руандыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Патрык Сібамана (англ.: Patrick Sibomana; нар. 15 кастрычніка 1996, Кігалі, Руанда) — руандыйскі футбаліст, паўабаронца мазамбікскага клуба «Ферувіярыу» з Бейры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Руанды.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў клубе «Ісонга», а ў 2013 годзе перайшоў у АПР, з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Руанды і двухразовым уладальнікам Кубка Руанды.
У жніўні 2017 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2017 года ў хатнім матчы з «Мінскам» (3:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Неўзабаве, аднак, атрымаў траўму, вярнуўся ў строй толькі ў самым канцы сезона 2017. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].
У лютым 2019 года вярнуўся ў Руанду, папоўніўшы склад клуба «Мукура»[4]. Улетку таго ж года далучыўся да танзанійскага клуба «Янг Афрыканс». У верасні 2020 года перайшоў у «Паліс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У лютым 2023 года стаў іграком мазамбікскага «Ферувіярыу».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2012—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Руанды. У 2019 годзе зноў быў выкліканы ў нацыянальную каманду.
Дасягненні
Чэмпіён Руанды (3): 2013/14, 2014/15, 2015/16
Срэбраны прызёр чэмпіянату Руанды: 2016/17
Бронзавы прызёр чэмпіянату Руанды (2): 2012/13, 2018/19
Уладальнік Кубка Руанды (2): 2014, 2017
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads