Патрык Сібамана

руандыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Патрык Сібамана (англ.: Patrick Sibomana; нар. 15 кастрычніка 1996, Кігалі, Руанда) — руандыйскі футбаліст, паўабаронца мазамбікскага клуба «Ферувіярыу» з Бейры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Руанды.

Хуткія факты Патрык Сібамана, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў клубе «Ісонга», а ў 2013 годзе перайшоў у АПР, з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Руанды і двухразовым уладальнікам Кубка Руанды.

У жніўні 2017 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2017 года ў хатнім матчы з «Мінскам» (3:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Неўзабаве, аднак, атрымаў траўму, вярнуўся ў строй толькі ў самым канцы сезона 2017. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].

У лютым 2019 года вярнуўся ў Руанду, папоўніўшы склад клуба «Мукура»[4]. Улетку таго ж года далучыўся да танзанійскага клуба «Янг Афрыканс». У верасні 2020 года перайшоў у «Паліс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У лютым 2023 года стаў іграком мазамбікскага «Ферувіярыу».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2012—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Руанды. У 2019 годзе зноў быў выкліканы ў нацыянальную каманду.

Дасягненні

  • Руанда 01Чэмпіён Чэмпіён Руанды (3): 2013/14, 2014/15, 2015/16
  • Руанда 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Руанды: 2016/17
  • Руанда 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Руанды (2): 2012/13, 2018/19
  • Руанда Уладальнік Кубка Руанды (2): 2014, 2017
  • Беларусь 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads