Пацейкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паце́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Пацейкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бабаўнянскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), з адміністрацыйнага падпарадкавання Капыльскага пассавета — 2 населеныя пункты (Казакоўка і Кацельнікі)[1]. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Пнівада[2], 24 лютага 2017 года — вёска Пнівада і пасёлак Леванова[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1277 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 992 чалавекі[6].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads