Паці Сміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Патры́цыя Лі (Паці) Сміт (англ.: Patricia Lee «Patti» Smith; нар. 30 снежня 1946, Чыкага) — амерыканская спявачка і паэтэса. «Хросная мама панк-рока», дзякуючы яе дэбютнаму альбому Horses, які адыграў істотную ролю ва ўтварэнні гэтага жанру. Першыя крокі ў музыцы Сміт зрабіла ў 70-х гадах на сцэне нью-ёркскага клуба CBGB, нараўне з іншымі музыкамі новай хвалі. Найбольш вядомая песня Паці Сміт, «Because the Night», была напісана сумесна з Брусам Спрынгсцінам і паднялася ў дваццатку чарта Billboard Hot 100. У 2005 годзе Сміт узнагародзілі французскім ордэнам мастацтваў і літаратуры, а ў 2007 яе імя было ўключана ў Залу Славы рок-н-ролу.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads