Паўднёвааравійскае пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвааравійскае пісьмо (муснад — المُسند) — старажытная пісьменнасць, ад якой пайшло сучаснае эфіопскае пісьмо.
Паўднёваарабскае пісьмо аддзялілася ад протаханаанейскага алфавіта не пазней IX стагоддзя да н.э. Яно выкарыстоўвалася для запісаў на старажытных паўднёвааравійскіх мовах у Сабейскім царстве, Катабане, Хадрамаўце, Маіне і Хім'яры, а таксама ранніх формаў геэза ў дааксумскіх княствах.


Адны з першых надпісаў на гэтым алфавіце, якія датуюцца 9 стагоддзем да н.э., былі зроблены ў правінцыі Акеле Гузай у Эрытрэі. Надпісы, знойдзеныя ў Вавілоне і ў Емене, датуюцца 8 стагоддзем да н.э.
Паўднёвааравійскае пісьмо канчаткова склалася да 500 годзе да н.э. і выкарыстоўвалася (уключаючы стара-паўночнаарабскія надпісы на адным з яго варыянтаў) аж да VII стагоддзя н.э., калі было замешчана арабскім алфавітам. У Эфіопіі з яго ўтварыўся алфавіт геэз, які, з дададзенымі ў наступныя стагоддзі дадатковымі сімваламі, выкарыстоўваецца для запісу амхарскай мовы, тыгрынья і тыгрэ, а таксама іншых моў — семіцкіх, кушыцкіх і ніла-сахарскіх.
Курсіўны шрыфт «забур» («паўднёвааравійскі мінускул») выкарыстоўваўся старажытнымі еменцамі для вядзення штодзённых запісаў на драўляных дошчачках. Манументальныя надпісы, падобныя прыведзеным на ілюстрацыях, высякаліся шрыфтам «муснад».
Remove ads
Знакі
У паўднёвааравійскім пісьме 29 знакаў, частка з якіх мае адпаведнікаў у іншых алфавітах, у прыватнасці, угарыцкім і фінікійскім:
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвааравійскае пісьмо
- Паўднёвааравійскае пісьмо на сайце Ancient scripts
- Кароткая інфармацыя пра пісьмо Архівавана 16 чэрвеня 2010.
- Паўднёвааравійскае пісьмо на сайце Omniglot
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads