Паўднёва-Заходні нацыянальны парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёва-Заходні нацыянальны парк або Саўт-Уэст (англ.: Southwest National Park) — нацыянальны парк у паўднёва-заходняй частцы Тасманіі ў 90 км на захад ад Хобарта[1].
У 1955 годзе быў утвораны нацыянальны парк Лейк-Педэр, які ўключаў возера Педэр і прылеглую да яго тэрыторыю[2]. У 1970-я гг. пасля будаўніцтва некалькіх плацін была затопленая вялікая тэрыторыя, і на месцы возера ўтварылася вадасховішча. Сёння тэрыторыя парку пашырана да ўзбярэжжа і займае плошчу 6182 км². Хоць першыя людзі тут жылі яшчэ 25 тыс. гадоў таму, прырода да гэтага часу адчувае малы ўплыў чалавека. Пераважаюць пусткі і лясы з паўднёвага буку і эўкаліпту. У нацыянальным парку жыве залацістабрухі травяны папугай, колькасць асобін якога ў дзікай прыродзе - 150-200 птушак. Расліннасць тыповая для вострава - эўкаліпт царскі і Ганна, атэрасперма, натафагус Канінгамам, Phyllocladus aspleniifolius, імхі, папараць.
Remove ads
Літаратура
- Саўт-Уэст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Зноскі
- Southwest National Park. Introduction Архівавана 23 студзеня 2018.
- Lake Pedder History Архівавана 12 студзеня 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads