Паўль Вундэрліх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўль Вундэрліх
Remove ads

Паўль Вундэрліх (ням.: Paul Wunderlich, 10 сакавіка 1927, Эберсвальдэ — 6 чэрвеня 2010, Сен-П’ер-дэ-Васоль, Праванс) — нямецкі мастак, скульптар і графік, які працаваў большай часткай як неасюррэаліст.

Хуткія факты Паўль Вундэрліх, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Зусім у юным узросце быў мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў пры зенітнай зброі, затым патрапіў у палон, дзе знаходзіўся зусім нядоўгі час. Пасля заканчэння гімназіі ў 1947 годзе паступае ў мастацкую школу ў Гамбургу, дзе вучыўся па класе «вольная графіка». Пасля кароткага перапынку ў канцы 1940-х Паўль аднаўляе вучобу ў 1950 годзе, і заканчвае яе ў 1951 годзе. Затым выкладае тэхніку літаграфіі і гравюры ў Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў Гамбурга. У тым жа годзе друкуе графічныя працы па Эмілю Нольдэ (Кароль і яго слугі «Der König und seine Mannen») і ў 1952 для Оскара Какошкі серыю «Ann Eliza Reed» з 11 літаграфій. На атрыманы ганарар мастак праводзіць 3 месяцы на востраве Ібіца ў Іспаніі. У 1955 годзе Вундэрліх быў прэміраваны стыпендыяй Культурнага саюза нямецкай індустрыі.

Пасля пачатковай фазы творчасці, вытрыманай пераважна ў рэалістычнай манеры, прыблізна з 1959 года мастак выпрацоўвае паступова сваю ўласную, характэрную канцэпцыю. У 1960-я гады ён эксперыментуе ўвесь час з рознымі мастацкімі кірункамі, у першую чаргу з мастацтвам мадэрн, які меў у Нямеччыне найменне югендштыль. У 1960 годзе па загадзе гамбургскай пракуратуры былі канфіскаваныя яго літаграфіі з серыі qui s’explique (за непрыстойны змест). У 1985 годзе яны ўсе былі вернуты мастаку без якіх-небудзь тлумачэнняў. У 1961 годзе Вундэрліх ганаруецца «Маладзёжнай прэміяй у галіне мастацтва», што дазваляе яму пераехаць у Парыж і працаваць у гэтым горадзе. З 1962 года ён упершыню атрымлівае магчымасць жыць за кошт прададзеных яго мастацкіх твораў. У 1963 годзе Вундэрліх вяртаецца ў Гамбург і да 1968 года ён там — прафесар Вышэйшай школы прыгожых мастацтваў. У 1969 ён пачынае — пад уплывам творчасці Сальвадора Далі — працаваць над стварэннем скульптур з бронзы ў сюррэалістычным духу. У 1970 годзе ён выпускае серыю літаграфій паводле твораў Альбрэхта Дзюрэра, якія перапрацоўвае як сюррэаліст.

З 1981 года мастак — член-карэспандэнт французскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

Remove ads

Зноскі

1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 18 лістапада 2024.

2. Paul Wunderlich

3. Paul Wunderlich // Brockhaus Enzyklopädie

4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

5. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads