Паўлінавочкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўлінавочкі, таксама Вочніцы, альбо Сатурніі[1] (Saturniidae) — сямейства матылёў.
Remove ads
Remove ads
Апісанне
Буйныя або вельмі буйныя матылькі з вялікімі шырокімі крыламі. Размах крылаў большасці відаў сусветнай фаўны — 80-140 мм, асобных відаў да 28 см (самка паўлінавочка геркулес (Coscinocera hercules)). Тулава тоўстае, укрытае пушыстымі валаскамі. На кожным крыле пасярэдзіне па адной яркай вочкавай пляме — т. зв. «паўлінавыя вочкі» (адсюль назва). Вусікі ў самцоў грабеньчатыя (звязана з моцным развіццём нюху — выяўляюць знаходжанне самак за некалькі кіламетраў), у самак кароткапілаватыя. Хабаток недаразвіты (матылі не кормяцца, жывуць да 2 тыдняў). Вусені масіўныя, пераважна зялёныя, са шматлікімі вырастамі і бародаўкамі, акукліваюцца ў шаўкавістых коканах.
Змрочныя і начныя матылькі, самцы больш актыўныя, у некаторых відаў лётаюць днём. Самцы маюць выключны нюх, з дапамогай якога здольныя адшукваць самак па вылучаемым імі ферамонамі на адлегласці да 1 км і больш.
Remove ads
Класіфікацыя
У сямействе вылучаюць наступныя падсямействы:
- Падсямейства:Oxyteninae
- Падсямейства:Cercophaninae
- Падсямейства:Arsenurinae Jordan, 1922
- Падсямейства:Ceratocampinae Harris, 1841
- Падсямейства:Hemileucinae Grote & Robinson, 1866
- Падсямейства:Agliinae Packard, 1893
- Падсямейства:Ludiinae Aurivillius, 1904
- Падсямейства:Salassinae Michener, 1949
- Падсямейства:Saturniinae Boisduval, [1837] 1834
Распаўсюджанне
Больш за 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Усходняга паўшар'я. Жывуць на раслінах. На Беларусі сустракаюцца 2 віды: паўлінава вока малое начное (Saturnia pavonia), паўлінава вока рыжае начное (Aglia tau).
Некаторых паўлінавочак разводзяць для атрымання шаўкавіны (айлантавы шаўкапрад (Samia cynthia), дубовы шаўкапрад (Antheraea pernyi) і інш.).
Гл. таксама
Зноскі
- Напісанне Паўлінавочкі, Вочніцы, Сатурніі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.206
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads