Паўночна-Усходні Кітай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночна-Усходні Кітай або Дунбэй (кіт. трад. 東北, спр. 东北, піньінь дунбэй) уключае наступныя тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі: усходнюю частку аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (гарадскія акругі Тунляа, Чыфын, Хулун-Буір і аймак Хінган), правінцыю Хэйлунцзян, правінцыю Ляанін і правінцыю Цзілінь, сумарнай плошчай 1 243 571 км². Гэтыя рэгіёны гістарычна ўваходзілі ў склад Маньчжурыі (з-за чаго рэгіён нярэдка называюць Маньчжурыяй), яны шмат у чым валодаюць агульным гістарычным лёсам, культурнымі і кліматычнымі рэаліямі.
На поўначы і ўсходзе тэрыторыя мяжуе з Расіяй, на паўднёвым усходзе — з КНДР. Паўднёвая частка мае выхад да Жоўтае мора.
Утварае «іржавы пояс» Кітая, колькасць насельніцтва якога скарацілася да 98,5 млн чалавек у 2020 годзе[1]. Большасць з іх гэта нашчадкі кітайскіх пасяленцаў другой паловы ХІХ стагоддзя, на аснове маўлення якіх сфарміраваўся асаблівы Паўночна-ўсходні дыялект кітайскай мовы, даволі блізкі пекінскаму. Карэннае насельніцтва (маньчжуры) у асноўным падвергліся кітаізацыі. На паўднёвым усходзе захоўваецца невялікая карэйская меншасць, на крайнім захадзе — манголы.
У Паўночна-Усходнім Кітаі пражывае асноўная частка паўночнакарэйскіх бежанцаў.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
