Паўночнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночнік[2] (Knáutia) — род раслін падсямейства Dipsacoideae сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Remove ads
Назва
Род названы ў гонар нямецкага натураліста і лекара Хрысціяна Кнаута[3] (1656—1716), вядомага працай Methodus plantarum genuina (лац.) (Гале, 1705), у якой ён прапанаваў сістэму класіфікацыі раслін, заснаваную на ўласцівасцях вяночка[4]. Па іншых звестках, род названы ў гонар абодвух братоў Кнаутаў — названага Хрысціяна Кнаута і яго старэйшага брата, лекара і батаніка Крыстофа Кнаута[5] (1638—1694).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны[3][6].
Сцябло прамое, часта полае[3].
Лісце супраціўнае, цэльнакрайняе або перыстарассечанае, сцябловае лісце сядзячае, ніжняе — чарашковае[6].
Кветкі абодваполыя, сабраны ў галоўкі. Ложа суквецця пакрыта шчацінкамі. Вяночак з чатырма няроўнымі лопасцямі. Чашачка сподачкападобная, шчаціністая, з 8-16 зубчыкамі. Песцік з доўгім слупком і галоўчатым або двухлопасцевым лычыкам. Тычынак пяць[3][6].
Remove ads
Віды
Па інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 48 відаў[7]:
- Knautia adriatica
 - Knautia albanica
 - Knautia ambigua
 - Knautia arvensis — Паўночнік палявы
 - Knautia arvernensis
 - Knautia baldensis
 - Knautia basaltica
 - Knautia byzantina
 - Knautia calycina
 - Knautia carinthiaca
 - Knautia clementii
 - Knautia dalmatica
 - Knautia degenii
 - Knautia dinarica
 - Knautia dipsacifolia
 - Knautia drymeia
 - Knautia fleischmannii
 - Knautia foreziensis
 - Knautia godetii
 - Knautia gussonei
 - Knautia illyrica
 - Knautia integrifola
 - Knautia kitaibelii
 - Knautia longifolia
 - Knautia lucana
 - Knautia macedonica
 - Knautia magnifica
 - Knautia midzorensis
 - Knautia mollis
 - Knautia nevadensis
 - Knautia × norica
 - Knautia orientalis
 - Knautia pancicii
 - Knautia pectinata
 - Knautia persicina
 - Knautia purpurea
 - Knautia ressmannii
 - Knautia rupicola
 - Knautia salvadoris
 - Knautia sarajevensis
 - Knautia subcanescens
 - Knautia subscaposa
 - Knautia tatarica
 - Knautia transalpina
 - Knautia travnicensis
 - Knautia velebitica
 - Knautia velutina
 - Knautia visianii
 
Яшчэ каля 150 відавых назваў гэтага роду мае ў The Plant List (2013) статус unresolved name, г. зн. адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[7].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


