Пелядзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пелядзь[1], Сырок (Coregonus peled) — рыба роду сігаў сямейства ласасёвых атрада ласосепадобных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 55 см, маса да 3 (зрэдку да 5) кг. Цела падоўжанае, высокае, цёмна-серабрыстае. Верхняя сківіца даўжэйшая за ніжнюю. На галаве і спінным плаўніку невялікія чорныя плямы. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі ёсць тлушчавы плаўнічок.
Пашырэнне
Чародная рыба. Пашырана ў вадаёмах паўночнай Еўразіі. Мае 3 экалагічныя формы: рачная хуткарослая, азёрная звычайная і азёрная карлікавая (з прыгнечаным ростам). Акліматызавана ў некаторых краінах Еўролы, у азёрах Беларусі (Віцебская вобл.) з 1957.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца зоапланктонам (пераважна ракаладобнымі).
Промысел і гадоўля
Аб’ект промыслу і гадоўлі.
Зноскі
- Азёрныя рыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads