Апенька восеньская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апенька восеньская[1], Апенька сапраўдная (Armillaria mellea) — бызідыяльны шапкавы грыб сямейства Physalacriaceae.
Remove ads
Народныя назвы
Апенька[2], пенька, апенёк, опэ́нёк, пе́нек, пе́нёк, апенок, упенок, апенечка, бярозава апенька, падапенька, падпенька, апенкі, асе́нская апенка, апянок, апенак, апёнак[1], пянушка[3], апенка[4][5], пеначка, хілецкая апенька[6], падбярэзнік, мядняк, апёнка[7][8], падапенка, пашанцэйка, карчавік, лугавік, бярозавая апенька, альховая апенька, апеначка, апёнька, апенек, альхоўка, дубова апенька, поп’ята, падапяты, апянёнак, апянчонак, апянчонакак, апенік[1].
Remove ads
Апісанне
Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым амаль пляскатая, з невялікім бугарком, бураватая, са шматлікімі лусачкамі, сухая. У маладых шапак гіменафор закрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў). Мякаць белаватая, мяккая, з прыемным смакам і пахам. Пласцінкі прырослыя зубцом, белавата-жаўтаватыя, пазней з дробнымі бураватымі плямамі. Ножка цыліндрычная, роўная або расшыраная да асновы, з плеўкавым кольцам (рэшткі прыватнага пакрывала) у верхняй частцы, уверсе светлая, знізу аліўкава-бураватая. цвёрдая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія, бясколерныя. Споравы парашок белы. Міцэлій грыба дае рызаморфы, э дапамогай якіх ён пашыраецца ад дрэва да дрэва.
Remove ads
Экалогія
Паразіт (пашкоджвае да 200 відаў вышэйшых раслін) і сапратроф. Расце на ламаччы, пнях, каранях і ствалах дрэў, часта вялікімі групамі. На Беларусі пладаносіць у жніўні—кастрычніку.
Выкарыстанне
Ядомая. Спажываецца свежая, марынаваная, соленая.
Гл. таксама
Зноскі
- Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- Polesie rzeczyckie : materjały etnograficzne / Czesław Pietkiewicz. — Kraków, Polska Akademja Umiejętności, 1928
- Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности : (этнографические данные) : с географическим видом Витебской губернии и четырьмя чертежами в тексте / составил Н. Я. Никифоровский. — Витебск : Губернская типография, 1895. — [4], VIII, 552, CLIV с. : ил., карта ; 22 см.
- Moszyński, Kazimierz. Polesie wschodnie : materjały etnograficzne z wschodniej części. powiatu mozyrskiego oraz z powiatu rzeczyckiego. Warszawa : Wydawnictwo Kasy im. Mianowskiego, 1928
- Чоловский К. Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419
- Назва дадзена жыхарамі в. Бярэжцы Жыткавіцкага раёна, дзе апенек не ядуць, лічачы іх не атрутнымі, але нястраўнымі, каб звярнуць увагу, што апенькі ў суседняй в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна ўжываюць у ежу.
- Мальдзіс А. Перачытваючы фонд 1135…//Маладосць. 1976. № 9. С. 188—189, 192.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads