Пенсільванскі ўніверсітэт у Мэнсфілдзе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пенсільванскі ўніверсітэт у Мэнсфілдзе (англ.: Mansfield University of Pennsylvania), таксама Мэнсфілдскі ўніверсітэт (англ.: Mansfield University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова (фактычна — універсітэт), якая месціцца ў горадзе Мэнсфілд, штат Пенсільванія, ЗША. З’яўляецца часткай Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт вядзе сваю гісторыю з 1857 года, калі адкрылася Мэнсфілдская класічная семінарыя. У снежні 1862 года Мэнсфілдская класічная семінарыя стала Мэнсфілдскай нармальнай школай, трэцяй дзяржаўнай нармальнай школай у Пенсільваніі. У 1902 годзе нармальная школа перайшла з двухгадовага курса на трохгадовы, што наблізіла яе да статусу каледжа. 4 чэрвеня 1926 года Мэнсфілдская дзяржаўная нармальная школа атрымала права на чатырохгадовыя праграмы вышэйшай адукацыі. 13 мая 1927 года назва была афіцыйна зменена на Мэнсфілдскі дзяржаўны настаўніцкі каледж, а ў 1960 годзе — на Мэнсфілдскі дзяржаўны каледж.
У ліпені 2021 года чыноўнікі вышэйшай адукацыі штата абвясцілі, што Пенсільванскі ўніверсітэт у Мэнсфілдзе аб’яднаецца з Блумсбергскім універсітэтам і Лок-Хэйвенскім універсітэтам у адказ на фінансавыя цяжкасці і скарачэнне колькасці студэнтаў, і кожная ўстанова будзе юрыдычна кампусам адзінага ўніверсітэта. У сакавіку 2022 года новая ўстанова была створана для кантролю за трыма кампусамі і атрымала назву «Універсітэт Садружнасці Пенсільванія» (фармальна — не ўніверсітэт, а ўсяго толькі кіруючае агенцтва), хаця яе ўстановы (кампусы) працягваюць выдаваць дыпломы ад свайго ўласнага імя як універсітэты.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і чалавеказнаўства
- Каледж медыцынскіх прафесій
- Каледж навукі і тэхнікі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads