Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене (англ.: Lock Haven University of Pennsylvania), таксама Лок-Хэйвенскі ўніверсітэт (англ.: Lock Haven University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова (фактычна — універсітэт), якая месціцца ў горадзе Лок-Хэйвен, штат Пенсільванія, ЗША. З’яўляецца часткай Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт прапануе 69 праграм бакалаўрыяту і 4 праграмы магістратуры.
Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе як Цэнтральная дзяржаўная нармальная школа. Да 1927 года ён быў вядомы як Лок-Хэйвенскі дзяржаўны педагагічны каледж, а ў 1960 годзе назва была зменена на Лок-Хэйвенскі дзяржаўны каледж. У 1983 годзе вучэльня далучылася да сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія і стала называцца Пенсільванскім універсітэтам у Лок-Хэйвене.
У ліпені 2021 года чыноўнікі вышэйшай адукацыі штата абвясцілі, што Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене аб’яднаецца з Блумсбергскім універсітэтам і Мэнсфілдскім універсітэтам у адказ на фінансавыя цяжкасці і скарачэнне колькасці студэнтаў, і кожная ўстанова будзе юрыдычна кампусам адзінага ўніверсітэта. У сакавіку 2022 года новая ўстанова была створана для кантролю за трыма кампусамі і атрымала назву «Універсітэт Садружнасці Пенсільванія» (фармальна — не ўніверсітэт, а ўсяго толькі кіруючае агенцтва), хаця яе ўстановы (кампусы) працягваюць выдаваць дыпломы ад свайго ўласнага імя як універсітэты.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads