Пераходны ўрад Судана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пераходны ўрад Судана — плануемы грамадзянскі орган улады ў Судане, які меркавана зменіць ваенную хунту Пераходнага суверэннага савета.

Гісторыя

У красавіку 2019 года ў выніку дзяржаўнага перавароту на фоне маштабных пратэстаў зрынуты ўрад Амара аль-Башыра. Новыя ўлады запланавалі 39-месячны пераход да дэмакратыі, пры гэтым ролю кіраўніка дзяржавы выконваў Суверэнны савет. Для кіравання краінай да выбараў, запланаваных на ліпень 2023 года, утвораны пераходны ўрад на чале з Абдалой Хамдокам. У кастрычніку 2021 годзе ў ходзе канфлікту паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі адбыўся новы дзяржаўны пераварот. Краіну ўзначаліў генерал Абдэль Фатах аль-Бурхан. У красавіку 2023 года яго хунта ўступіла ва ўзброенае супрацьстаянне з Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) на чале з Махамедам Хамданам Дагала[1].

10 лютага 2025 года ўрад Бурхана абвясціў аб планах стварыць пераходны ўрад. Папярэднічалі таму поспехі ў барацьбе з САП[2][1]. Як заяўлялася, гэта будзе тэхнакратычны кабінет на чале з цывільным прэм’ер-міністрам[3][4]. Міністэрства замежных спраў Судана апублікавала дарожную карту, дзе было прадугледжана фарміраванне пераходнага ўрада і нацыянальны дыялог з групамі грамадзянскай супольнасці. Як вынік гэтага працэсу планавалася правесці выбары[5][6]. Міністэрства замежных спраў звярнулася за падтрымкай да Афрыканскага саюза, ААН і Лігі арабскіх дзяржаў для падтрымкі дарожнай карты[7][8].

У адказ 18 лютага Сілы аператыўнай падтрымкі абвясцілі аб планах стварыць свой канкуруючы ўрад у выгнанні, Урад міру і адзінства, для кіравання часткамі Судана, якія знаходзіліся пад кантролем мяцежнікаў[9].

19 лютага Пераходны суверэнны савет абнавіў пераходную канстытуцыю, адкрываючы шлях для фармавання новага пераходнага ўрада[10][11].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads