Пераўскіт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пераўскіт
Remove ads

Пераўскі́т — мінерал падкласа складаных аксідаў, тытанат кальцыю, CaTiO3.

Хуткія факты Пераўскіт, Формула ...
Remove ads

Апісанне

У складзе пераўскіту 29,48 % кальцыю, 35,22 % тытану, прымесі ніобію і рэдказямельных элементаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, некаторыя разнавіднасці ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, друзы, зярністыя агрэгаты. Колер буравата-чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,98—4,26[3] г/см³. Крохкі. Бляск алмазны, паўметалічны, металічны. Раскладаецца ў кіпячай сернай кіслаце[3]. Сегнетаэлектрык.

Remove ads

Паходжанне і радовішчы

Пераўскіт утвараецца ў магматычных ультраасноўных і шчолачных пародах, скарнах, карбанатытах. Намнажаецца ў россыпах.

Упершыню знойдзены на Урале нямецкім мінералогам Густавам Разэ (ням.: Gustav Rose) у 1839 годзе. Названы ў гонар дзяржаўнага дзеяча Расійскай імперыі, калекцыянера мінералаў, графа Л. А. Пяроўскага.

Радовішчы пераўскіту ў Расіі (Урал, Кольскі паўвостраў), Швейцарыі, Аўстрыі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі.

Remove ads

Выкарыстанне

Пераўскіт і яго разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў якасці руды на атрыманне рэдказямельных элементаў цэрыевай групы, тытану і ніобію[3].

Зноскі

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20645057'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16917772'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1356348'></a>
  2. mineralienatlas.de
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1936589'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads