Перлаўка высокая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Перлаўка высокая
Remove ads

Пе́рлаўка высокая[1] (Melica altissima) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[1] см, з доўгім карэнішчам. Утварае дзярніну. Сцяблы прамыя, шурпатыя. Лісце чагаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае. Суквецце — колас. Каласкі двухкветкавыя. Каласковыя лускавінкі цёмна-фіялетавыя, з бледным краем. Ніжняя кветкавая лускавінка шурпатая, з 7 жылкамі[1]. Плод — сухая зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы[2]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Цвіце ў чэрвеніліпені[1].

Знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Перловник высокий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads