Перлаўка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́рлаўка[1] (Melica) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Налічвае каля 80[2] відаў.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае або каленчата ўзыходнае каля нізу. Лісце з вузкалінейнай шурпатай пласцінкай. Суквецце — аднабокая коласападобная мяцёлка. Каласкі з 2—5 кветак, з 1—3 ніжнімі двухполымі кветкамі і булавападобнымі прыдаткамі з недаразвітых кветак на версе. Плод — зярняўка.
Пашырэнне і выкарыстанне
Расліны пашыраны ва ўмераным поясе абодвух паўшар'яў Зямлі і гарах тропікаў. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны.
Некаторыя віды
- Melica nutans L. typus — Перлаўка паніклая, ці Перлаўка панікаючая
- Melica altissima L. — Перлаўка высокая
- Melica ciliata L. — Перлаўка раснічастая
- Melica brasiliana Ard. — Перлаўка бразільская
- Melica californica Scribn. — Перлаўка каліфарнійская
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads