Перлаўка панікаючая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Перлаўка панікаючая
Remove ads

Пярлоўка панікаючая[1], Перлаўка паніклая[2] (Melica nutans) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 30—60[2] см, якая вельмі хутка размнажаецца. Сцябло прамое, рабрыстае ў ніжняй частцы, а да верху амаль 3—4-граннае і шурпатае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае. Кветкавыя каласкі складаюцца з двух кветак, нешматлікія, чырванаватыя. Ніжняя кветкавая лускавінка з рэзкімі шыпамі. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце ў лісцяных лясах, на палянах, узлесках, па шырокіх бэльках, на уцёсах і да таго падобнае. Насенне распаўсюджваецца мурашкамі[3]. Цвіце ў маі—чэрвені.

Практычнае выкарыстанне

Кармавая і дэкаратыўная расліна[4].

На Палессі і ў заходніх абласцях Украіны насенне перлаўкі ў цяжкія гады збіралі і выкарыстоўвалі ў ежу — выраблялі крупы і муку.

Лічыцца атрутным для жывёлы, паколькі змяшчае цыяніды[5].

Сінонімы

  • Aira nutans Weber
  • Dalucum nutans Bubani
  • Melica montana Huds.
  • Melica nutans subsp. amurensis Prob.
  • Melica nutans f. fissurae (Nyár.) Papp & Beldie
  • Melica picta f. fissurae Nyár.
  • Poa nutans (L.) Clairv. (nom. illeg.)

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  3. THE DISPERSAL OF FRUITS AND SEEDS BY ANTS. Архівавана 24 ліпеня 2019. FE Weiss — New Phytologist, 1908 — Wiley Online Library
  4. Перловник поникающий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Перлівка поникла (Melica nutans). Праверана 2 снежня 2018.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads