Персі Біш Шэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Персі Біш ШЭ́ЛІ (англ.: Percy Bysshe Shelley; вым. [ˈpɜrsi ˈbɪʃ ˈʃɛli]; 4 жніўня 1792, Горсгем, Англія — 8 ліпеня 1822) — англійскі паэт, пісьменнік, драматург і эсэіст. Выдатны прадстаўнік рамантычнай паэзіі ў англійскай літаратуры XIX стагоддзя.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце, адкуль быў выключаны за выпуск брашуры «Неабходнасць атэізму» (1811, з Т. Дж. Хогам). 3 1818 жыў у Італіі. Загінуў у час шторму ў Міжземным моры.
Другой жонкай паэта была пісьменніца Мэры Шэлі, вядомая сваім раманам «Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй». Пасля смерці мужа яна клапацілася публікаваннем яго твораў.
Творчасць
У 1810—11 ананімна надрукаваў раманы «Застроцы» і «Сент-Ірвін», напісаныя ў манеры гатычнага рамана. Свае погляды на прычыны сацыяльных бедстваў і шляхі іх пераадолення выклаў у філасофска-алегарычнай паэме «Каралева Маб» (1813). У драме «Чэнчы» (1819) на сюжэт з гісторыі Рыма імкнуўся асэнсаваць праблемы тыраніі і свабоды. Аўтар паэм «Паўстанне Іслама» (1818, першапачатковая назва «Лаон і Цытна», 1817), «Атлаская чараўніца» (1820), лірычных драм «Вызвалены Праметэй» (1820), «Элада» (1822), палітычнай алегорыі-павучання «Маскарад анархіі» (1819, апубл. 1832), трактата «Абарона паэзіі» (1822, апубл. 1840).
На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Ю. Гаўрук, Н. Капа, А. Таболіч. У. Жылка прысвяціў П. Шэлі свой верш.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Percy Bysshe Shelley // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Percy Bysshe Shelley // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 3 ліпеня 2024.
- Catalog of the German National Library Праверана 29 красавіка 2024.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads