Перыла

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Перыла
Remove ads

Перы́ла[1] (Perilla) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Налічвае 5[1] відаў (1 від — Перыла кустовая (Perilla frutescens)[2]), пашыраных у Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу на 1 м і болей[1]. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, вышынёй да 1,5 м. Лісце супраціўнае, на чаранках, апушанае, з пільчатазазубраным краем. Кветкі дробныя, апушаныя, у гронкападобных суквеццях. Плод — арэшак.

Гаспадарчае значэнне

У насенні перылы кустовай маецца 40—45 % тэхнічнага перылавага алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамабільнай, суднабудаўнічай і электратэхнічнай прамысловасці. Макуха ідзе на корм жывёле.

Выкарыстоўваецца таксама як дэкаратыўная расліна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads