Петршынская вежа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Петршынская вежаmap
Remove ads

Пе́тршынская ве́жа (чэшск.: Petřínská rozhledna) — вежа ў сталіцы Чэхіі горадзе Празе, адна з самых вядомых дамінант пражскага пейзажу.

Хуткія факты Петршынская вежа, Краіна ...

Прататыпам для Петршынскай вежы стала знакамітая парыжская Эйфелева вежа.

Remove ads

Размяшчэнне і апісанне

Петршынская вежа размешчана на вяршыні пагорка Петршын на вышыні 324 метра над узроўнем мора ў гістарычным раёне Мала Страна (адміністрацыйна адносіцца да раёна Прага-1).

Вежа мае суцэльны сталёвы каркас, у яе ядры — васьмігранная труба, усярэдзіне якой змяшчаецца ліфт. Вышыня (сучасная) Петршынскай вежы складае 63,5 метра, вага першаснай канструкцыі дасягае 170 тон.

Дабрацца да вежы можна пешшу — падняўшыся на Петршын па лесвіцы, якая мае 299 ступеней, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана выкарыстанне фунікулёра.

Петршынская вежа мае 2 назіральныя пляцоўкі, верхняя з іх — на вышыні 55 метраў, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на Прагу і яе галоўныя славутасці, маляўнічыя ўзгоркі і наваколлі.

Цяпер на ніжнім узроўні вежы размешчаны сувенірныя лавачкі і невялікая кавярня, а на падземным узроўні — камерны музей літаратурнага персанажа Яры Цімрмана (Jára Cimrman).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект вежы на Петршыне, 1891

Петршынская вежа была збудаваная на аднайменным узгорку Прагі па прапанове Клуба чэшскіх турыстаў (чэшск.: Klub českých turistů) пасля наведвання Сусветнай выстаўкі ў Парыжы 1889 года, і падобна на Эйфелеву вежу.

Уласна ў 1890 годзе чэшскі вучоны і грамадскі дзеяч Вілем Курц выступіў у артыкуле «назіральная вежа на Петршынскім узгорку — абразок з найбліжэйшай будучыні Прагі» (чэшск.: Rozhledna na Petříně, obrázek z blízké budoucnosti Prahy) з ініцыятывай будаўніцтва ў пражскім раёне Петршын на Мала Стране агляднай вежы. Яе канструктарамі выступілі чэшскія інжынеры Францішак Прашыл (чэшск.: František Prášil) і Юліус Соўчэк (чэшск.: Julius Souček).

Будаўнічыя працы былі распачаты 16 сакавіка 1891 года, а ўжо 20 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы на Петршыне.

Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў сакавіку 1939 года Адольф Гітлер выказаў жаданне, каб Петршынская вежа была разбурана, таму што быццам пагаршала краявід з Пражскага Граду[2], але, на шчасце, гэта задума так ніколі і не была ўвасоблена ў жыццё.

Пасля Другой сусветнай вайны ў 1953 годзе на Петршынскай вежы была ўсталяваная тэлевізійная антэна, і вышыня вежы, такім чынам, вырасла яшчэ прыкладна на 20 метраў. Гэта быў першы тэлевізійны рэтранслятар у Чэхіі. Тэлекамунікацыйныя функцыі Петршынская вежа выконвала да 1998 года, пакуль не была адкрыта новая тэлевежа ў Жыжкаве.

У 1999 годзе на Петршынскай вежы былі праведзены рэстаўрацыйна-будаўнічыя працы.

У цяперашні час (2000-я) Петршынская вежа з'яўляецца значным турыстычным аб'ектам чэшскай сталіцы.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads