Выразуб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Выразуб
Remove ads

Выразуб[2] (мясцовая назва віразуб, Rutilus frisii) — прахадная рыба сямейства Карпавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня да 70 см, вага да 6 кг і болей. Знешне нагадвае плотку, але мае большыя памеры, дробную луску (у бакавой лініі 53-68 лускавінак), адрозніваецца таксама хваставым плаўніком. Глоткавыя косці з магутнымі зубамі. Плавальны пузыр на канцы ўтварае спіраль.

Арэал

Распаўсюджаны ў басейне Чорнага і Азоўскага мора, часта з'яўляецца каля вусцяў рэк. У перыяд размнажэння падымаецца па рэках на нераставанне. Да 1940-ых гг., сустракаўся як прахадная рыба на Беларусі ў басейне Дняпра і яго прытокаў. У літаратуры сустракаюцца апісанні вылава выразубаў і ў пасляваенны перыяд, але лічацца вучонымі памылковымі. Мяркуецца, што пабудаваныя на Дняпры плаціны сталі для гэтай рыбы непераадольнай перашкодай. У цяперашні час нерастуецца ў нізоўях Дняпра і Паўднёвага Бугу.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Спажывае ў ежу насякомых, чарвякоў і, галоўным чынам, малюскаў.

Палавой спеласці дасягае ва ўросце 4 — 5 гадоў.

Ахова

Ахоўваецца МСАП.

Зноскі

  1. Систематика и синонимия (англ.). BioLib. Праверана 24 студзеня 2011.
  2. Напісанне Выразуб, мясц. Віразуб ў адпаведнасці з Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989, С.68
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads