Артур Валь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Валь
Remove ads

Артур Валь (англ.: Arthur C. Wahl; 8 верасня 1917 — 6 сакавіка 2006) — амерыканскі хімік. Разам з Эміліа Сегрэ і Джозефам Кенэдзі быў членам каманды Глена Сібарга, якая ў 1941 годзе адкрыла плутоній-239[1].

Хуткія факты Артур Валь, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Валь нарадзіўся 8 верасня 1917 года ў Дэ-Мойне (штат Аёва). У 1939 годзе атрымаў ступень бакалаўра ва Універсітэце Штата Аёва. Для атрымання ступені магістра адправіўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі. Там у складзе групы Сібарга працаваў над сінтэзам плутонію.

14 снежня 1940 года была здзейснена першая бамбардзіроўка октааксіду трыўрану-238 (238U3O8) дэйтронамі, якія былі разагнаны ў цыклатроне да 14—22 МэВ і праходзілі праз алюмініевую фольгу таўшчынёй 0,002 цаляў. 24 лютага 1941 года быў праведзены завяршальны эксперымент, падчас якога было эксперыментальна даказана існаванне новага хімічнага элемента — плутонію. У тым жа годзе група сінтэзавала найважнейшы ізатоп — плутоній-239 пасродкам апрамяненьвання ўрану моцна паскоранымі ў цыклатроне нейтронамі[2].

У 1942 годзе атрымаў ступень PhD. У перыяд з 1943 па 1946 год працаваў у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі. Яго даследаванні ў вобласці хіміі плутонію выкарыстоўваліся ў праграме «Праект Манхэтэн».

Пасля вайны па запрашэнні Джозефа Кенэдзі перабраўся ва Універсітэт Вашынгтона ў Сент-Луісе, дзе каля 40 гадоў выкладаў неарганічную хімію.

У 1991 годзе вярнуўся ў Лос-Аламас. Сваю апошнюю працу апублікаваў у 2005 годзе.

Пакутаваў ад хваробы Паркінсана. Памёр 6 сакавіка 2006 года ад пнеўманіі.

Remove ads

Узнагароды

  • 1966 — прэмія ACS у вобласці ядзернай хіміі[3].

Зноскі

  1. Плутоній, Plutonium, Pu (94) // Хімічная інфармацыйная сетка ChemNet
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads