Плывунцовыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плывунцовыя[1] (Lentibulariáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Ясноткакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды і больш за 180 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Усе віды сямейства — насякомаедныя расліны.
Remove ads
Біялагічнае апісанне

Плывунцовыя — шматгадовыя і аднагадовыя наземныя, радзей эпіфітныя травы з чарговым ці сабраным у разеткі лісцем, якое расце ў вадзе, на балотах, у вільготных месцах.
Кветкі зігаморфныя, двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў гронкападобныя або каласападобныя суквецці.
Плод — аднагнёздавая каробачка шарападобнай або яйкападобнай формы. Насенне дробнае з дрэнна развітым эндаспермам.
Remove ads
Роды
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае ў сябе 4 роды і 312 відаў[2]:
- Genlisea
- Isoloba
- Pinguicula — Тлушчанка
- Utricularia — Плывунец
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- Lentibulariaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (14 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017. Праверана 21 кастрычніка 2016.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads