Тлушчанка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тлушча́нка[1][2][3] (Pinguícula) — род шматгадовых насякомаедных раслін сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
У адрозненне ад іншых родаў сямейства плывунцовых, у тлушчанак ёсць сапраўдныя карані.
Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку. Верхні бок ліста пакрыты шматлікімі залозкамі: адны з іх вылучаюць цукрыстую слізь, якая з’яўляецца пасткай для дробных насякомых; іншыя залозкі генеруюць ферменты, якія спрыяюць пераварванню ежы. Рухі насякомых, якія трапляюць у расліны, прыводзяць да павольнага скручвання лісцінкі, а слізь растварае бялкі цела ахвяры.
Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветканосах. Колер: фіялетавы, блакітны, ружовы, рэдка белы. Плод — каробачка.
Remove ads
Пашырэнне
Пашыраны ў пазатрапічнымі абласцях Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы. Растуць у вільготных месцах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — тлушчанка звычайная (Pinguicula vulgaris)[2][3].
Род складаецца з 47[4] (каля 45[2], больш за 30) відаў.
Спіс відаў
Спіс заснаваны на даных EOL і GRIN.
- Pinguicula acuminata Benth.
- Pinguicula agnata Casper.
- Pinguicula caerulea Walt.
- Pinguicula ionantha Godfrey
- Pinguicula lutea Walt.
- Pinguicula macroceras Link
- Pinguicula moranensis H.B.K.
- Pinguicula planifolia Chapman
- Pinguicula primuliflora Wood & Godfrey
- Pinguicula pumila Michx.
- Pinguicula villosa L.
- Pinguicula vulgaris L. typus — Тлушчанка звычайная
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads