Пляханава (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пляха́нава[1] (трансліт.: Pliachanava, руск.: Плеханово) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 56 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, за 93 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і поўначы ад вёскі працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны). На ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Обаль). У заходнім напрамку ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лапцёўка і далей па шашы Гарадок — Невель.

Remove ads

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1795 годзе ў складзе Обальскай вотчыны графа Станіслава Бурдзімскага, перададзена ў казну. У 1-й палове XIX стагоддзя ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, у складзе дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У 1839 годзе ў складзе войтаўства Обальскага дзяржаўнага маёнтка Езярышча, адносілася да Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 2-й палове XIX стагоддзя ў маёнтку Обаль, у складзе Прусаўскага сельскага таварыства і Обальскай воласці, адносілася да Обальскага праваслаўнага прыхода. У 1893 годзе адкрыта школа граматы, 1 настаўнік, 17 вучняў (1896). З 25 сакавіка 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Халамерскім сельсавеце Езярышчанскага, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лістападзе 1942 года вёска спалена (44 двары), забілі 29 жыхароў. З фронту не вярнуліся 13 вяскоўцаў. У 1944—1950 гадах дзейнічаў калгас «Чырвоная Горка». З 18 сакавіка 1958 года вёска ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2000 годзе ў саўгасе «Маяк», працаваў магазін. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[2]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Remove ads

Насельніцтва

  • 7 двароў, 37 рэвізскіх душ (1785)
  • 28 рэвізскіх душ (1839)
  • 3 двары, 14 жыхароў (1841)
  • 2 двары, 15 рэвізскіх душ (1850)
  • 6 двароў, 43 жыхары (пачатак 20 стагоддзя)
  • 4 двары (1918)
  • 6 двароў, 27 жыхароў (1926)
  • 66 жыхароў (1959)
  • 64 жыхары (1970)
  • 10 гаспадарак, 9 жыхароў (2000)
  • 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads