Пляшчанка (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пляшча́нка (Плішчэ́нка[1]), Лютэра́нскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на паўднёвы ўсход ад Лютэранскіх могілак, абапал Лібава-Роменскай чыгункі.

На паўночным захадзе ад Пляшчанкі месціцца Мядзвежына, на паўночным усходзе — Раманаўская Слабада, на поўдні — Добрыя Мыслі[2][3].
Remove ads
Гісторыя

Прадмесце сфармавалася на заходняй ускраіне Мінска ў канцы XIX— пач. XX стагоддзя. У XIX стагоддзі ва ўрочышчы Пляшчанка былі адкрытыя Лютэранскія (Нямецкія) могілкі (цяпер гэта сквер на рагу вуліц Карла Лібкнехта і Купрыянава). Дарогу на могілкі з цягам часу пачалі называць Малалютэранскай ці Нямецкай вуліцай, а Пляшчанку часта называлі Лютэранскім прадмесцем[4].
У пачатку XX стагоддзя Пляшчанка ўваходзіла ў чацвёртую і пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Мацвееўская (траса вуліц Розы Люксембург і Нямігі за Музычным тэатрам), Вяземская і Ковенская вуліцы, Бабруйскі завулак[2][5]
У канцы XIX ст. і да 1918 года на ўсходняй ускраіне прадмесця сфармавалася драўляная забудова Паўночнага завулка. Цяпер гэты ўнікальны комплекс помнікаў забудовы каштоўны не толькі з нагоды захавання асяроддзя, але і выразнымі адметнасцямі архітэктуры пабудоў: на дзве жылыя палавіны, з брусоў, на мураваных цокалях, багатае аздабленне разьбой (ліштвы, ганкі, веранды, карнізы)[6].
Драўляная забудова прадмесця была амаль цалкам знесеная ў 1950-я—1990-я гады. У канцы 1960-х закрылі і знеслі Лютэранскія могілкі (цяпер там Лютэранскі сквер)[7].
На пасяджэнні 6 траўня 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вуліц Купрыянава — К. Лібкхнехта — зав. Дамашэўскі назвы «Лютэранскі». Гэты сквер з’явіўся на месцы знесеных Лютэранскіх могілак[8].
У 2012—2013 гадах былі разбураныя апошнія дамы па вуліцы і завулку Мацвееўскім[7].
Пра існаванне прадмесця сведчыць Лютэранскі сквер. Тапонім Пляшчанка ніяк не пазначаны на карце Мінска.
Старыя адрасы
- Малалютэранская. Лютэранская царква Святога Мікалая. Была ўзведзеная пасярод Лютэранскіх могілак, месцілася ля скрыжавання цяперашніх вуліц Карла Лібкнехта і Каржа. Страчана яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя; замест яе ў 1846 годзе ўзведзена лютэранская кірха на Захар’еўскай вуліцы.
- Плішчэнка. Цагельны завод Г. І. Фрыда. Дзейнічаў з 1898 года, была печ Гофмана з 16 камерамі. Заводскі корпус стаяў у раёне, дзе да нядаўняга часу размяшчалася Мінская тытунёвая фабрыка (Розы Люксембург, 69а). Захаванасць будынка не вызначаная[9].
Remove ads
Галерэя
- Лютэранская вуліца ў 1941—1943 гг.
Заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
