Подгаць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́дгаць[2] (трансліт.: Podhać, руск.: Подгать) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
За 20 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 225 км ад Гомеля, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На поўначы меліярацыйны канал.
Экалогія і прырода
Вакол вёскі лес.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як хутар у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. На 1925 год у Граб'ёўскім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 28 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 1 двор, 2 жыхары.
Дынаміка
- 1897 год — 8 двароў, 66 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 14 двароў, 83 жыхары.
- 1917 год — 123 жыхары.
- 1925 год — 24 двары.
- 1940 год — 38 двароў, 142 жыхары.
- 1959 год — 96 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 8 двароў, 13 жыхароў.
- 2004 год — 5 двароў, 7 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы
- Уладзімір Правасуд — беларускі гумарыст і сатырык, журналіст.
Зноскі
- Даныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads