Нафтан (прадпрыемства)

нафтаперапрацоўчы завод Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вытворчае аб’яднанне «Нафтан», Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод, ААТ «Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 г. у Наваполацку.

Хуткія факты ААТ «Нафтан», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

ААТ «Нафтан» створана ў 1992 г. на базе Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода (пабудаваны ў 1958—63). Першае і самае буйное прадпрыемства свайго профілю на Беларусі, адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў у Еўропе. 3 1981 г. — вытворчае аб’яднанне «Наваполацкнафтааргсінтэз», з 1992 г. — вытворчае вытворчае аб’яднанне «Нафтан» 3 2001 г. — сучасная назва.

З 2002 г. арганізаванае як акцыянернае таварыства; 99,8 % акцый у дзяржаўнай уласнасці (2005). Аб’ём перапрацоўкі: 8,8 млн.т за год (2004)[3]; 24 млн.т за год (2007)[4]. Галоўныя пастаўшчыкі і партнёры: «Белнафтахім» праз даччыную кампанію «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Беларусьнафта», «Роснафта» і даччыныя кампаніі «Лукойл» (2004).

З 1999 г. праходзіць мадэрнізацыю; першая стадыя завершаная ў 1999—2004 г., планавыя тэрміны другой стадыі — 2006—2010 г. Вынікі першай стадыі дазволілі нарасціць ступень перапрацоўкі з 59 % (1997) да 71,6 % (2005) з прагназаваным паказчыкам 90 % у 2010 г.; з канца 2004 г. прадпрыемства выпускае дызельнае паліва з якасцю, адпаведнай Еўрастандарту; на 2008 г. планаваўся пачатак выпуску бензіну з якасцю, адпаведнай Еўра-4[удакладніць]. У 2008 годзе да «Нафтана» быў далучаны хімічны завод «Палімір».

У 2020 годзе наваполацкі НПЗ прадаў 173 тыс. т бітуму.

Remove ads

Прадукцыя

Вырабляе аўтамабільны бензін, дызельнае, пячное і маторнае паліва, прадукцыю для хімічнай прамысловасці (бензол, талуол, параксілол) і інш. Вытворчасць разлічана на перапрацоўку 25 млн тон нафты за год.

Больш за 70 % прадукцыі экспартуецца ў краіны Еўрасаюза. Прадпрыемства забяспечвае нафтапрадуктамі Рэспубліку Беларусь, а таксама краіны СНД і далёкага замежжа (Расію, Латвію, Літву, Эстонію, Украіну, Малдову, Казахстан, Чэхію, Польшчу, Германію, Францыю, Вялікабрытанію, Галандыю, Італію, Сірыю, Іран, ЗША і інш).

Спектр прадукцыі складае больш за 70 найменняў нафтахімічнай прадукцыі, уключаючы:

  • аўтамабільны бензін (АІ-95, АІ-98);
  • дызельнае паліва розных марак (у тым ліку дызельнае паліва Еўрапейскай якасці EN 590);
  • паліва для рэактыўных рухавікоў (РТ);
  • кацельнае паліва;
  • масла змазачныя шырокага асартыменту;
  • прысадкі і пакеты прысадак да масла;
  • нафтавыя растваральнікі ў шырокім асартыменце;
  • нафтавыя бітумы (будаўнічыя, дарожныя, дахавыя);
  • водарныя вуглевадароды высокай ступені чысціні (параксілола, артаксілол, псеўдакумол, бензол);
  • серная кіслата і іншыя нафтапрадукты
Remove ads

Санкцыі

ААТ «Нафтан» знаходзіцца (з перапынкамі[5][6]) у санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША з 2011 года[7]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года. У маі 2021 года ўкраінскія кампаніі спынілі адносіны з «Нафтанам», каб зразумець дакладны механізм работы санкцый ЗША, якія ўступяць 3 чэрвеня, і пралічыць магчымыя дзеянні. Справа ў тым, што банкі адмаўляюцца ад транзакцый на рахункі беларускага прадпрыемства, баючыся таксама трапіць пад амерыканскія абмежаванні[8].

У 2022 годзе прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС (Чорны спіс Еўрасаюза)[9], Швейцарыі, Канады і Украіны[10].

Сацыяльная інфраструктура

Станам на 2000 год, на прадпрыемствы працавала больш за 5 тыс. чалавек. Завод мае Палац культуры і Палац воднага спорту, 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, базу адпачынку, дзіцячы лагер, 8 дашкольных устаноў і інш. Будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода абумовіла нараджэнне і развіццё Наваполацка.

Дырэктары

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.naftan.by/be/Home/Contacts — 2025. Праверана 26 ліпеня 2025.
  2. https://www.naftan.by/be/Home/History — 2025. Праверана 26 ліпеня 2025.
  3. Рас. зам. энерг. палітыка…
  4. Ю. Годин. Союзное государство или коммерческий союз? // Наш современник, 2007, № 12.
  5. John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012). United States Export Controls(англ.). Wolters Kluwer  (англ.). p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  6. Federal Register, Volume 76 Issue 162 (Monday, August 22, 2011) (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
  7. Відкрите акціонерне товариство "Нафтан"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads