Крынічнік дуброўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крынічнік дуброўка
Remove ads

Крынічнік дуброўка[1] (Veronica chamaedrys) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Крынічнік дуброўка, польная дзеравянка[2], палейка, сярдзечка[3], кандрацікі, расходнік, трыдзевятка, ужоўнік[4][5], незабудка[2].

Батанічнае апісанне

Колер кветкі залежыць ад яе ўзросту: адразу пасля расцвітання яна амаль белая, затым светла-блакітная, бэзавая, фіялетавая. У разгары цвіцення пялёсткі ярка-сінія. Крынічнік дуброўка — шматгадовая травяністая расліна з узыходзячым сцяблом, які апушаны двума радамі мяккіх валасінак, 10-45 см вышынёй. Лісце супраціўнае, круглява-яйкападобнае, часам даўгавата-яйкападобнае, надрэзана-тупазубчастае, пакрытае сядзячымі валасінкамі. Кветкі сабраны ў нешматкветкавыя гронкі, якія выходзяць з пазух верхняга лісця. Плод — каробачка. Размнажаецца крынічнік насеннем і вегетатыўна, хутка асвойвае новыя плошчы.

Remove ads

Распаўсюджанне

Расліна распаўсюджана ў Еўропе і Паўночнай Азіі. Ва Украіне расце па ўсёй тэрыторыі на ўзлесках, лясных палянах, палях, мурожных лугах, у стэпавай зоне.

Таксанамія

Від Крынічнік дуброўка ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік дуброўка
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads